Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у разліку на месяц складзе [3] Br214,21. Гэта ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 26 кастрычнiка 2018 года №79. Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складзе Br237,21; пенсіянераў — Br163,93; студэнтаў — Br207,30; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br139,79; дзяцей ад 3 да 6 гадоў — Br191,09; дзяцей ад 6 да 18 гадоў — Br233,56. У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.
Працоўныя пенсіі павялічацца на 5,3 працэнта. Адпаведны ўказ №419 «Аб павышэнні пенсій» Прэзідэнт Беларусі падпісаў [4] 23 кастрычніка. Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне. Пераразлік ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у Рэспубліцы Беларусь, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.
Таксама з лістапада ўстаноўлены [5] новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп. Так, да прыкладу, для працаздольнага насельніцтва яны складуць 446,02 рубля, для пенсіянераў — 349,35 рубля, для студэнтаў — 328,98 рубля. Гэтыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2019 года.
Напрыклад, сярод цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 3 капейкі падаражэе "Прэм'ер QS", Minsk city QS, Minsk capital QS. Даражэйшымі на 5 капеек стануць Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure. Цыгарэты Pall Mall Demi Blue і Pall Mall Demi Azure паднімуцца ў кошце на 10 капеек, Rothmans Demi Click Purple - на 15 капеек. Таксама падаражэнні закрануць тытунёвую прадукцыю іншых [6] вытворцаў.
Так, цяпер на борт авіякампаніі Ryanair можна ўзяць бясплатна толькі маленькую ручную паклажу памерам не больш як 40×20×25 сантыметраў. З 1 лістапада перавозчык будзе лічыць вялікую ручную паклажу платным багажом.
Габарыты ручной паклажы, якую можна бясплатна перавезці самалётамі авіякампаніі Wizz Air, таксама стануць меншымі [7]. Яны будуць складаць 40×30×20 см. Прадметы большага памеру неабходна будзе здаць у багаж і даплаціць.
П [8]авялічыц [8]ца [8] плата за захоўванне транспарту на плоскасных аўтастаянках. Кошт узрасце з Br30 да Br34 у месяц.
Аднаўляецца [9] работа трамвайных маршрутаў № 1 “Зялёны Луг - пл. Мяснікова”, № 4 “Возера - пл. Мяснікова”, № 7 “Серабранка - пл. Мяснікова”. Адначасова адмяняецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 901 “Дружная - Камароўскі рынак”.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана [10] з $137,5 да $152 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $75,6 да $83,6 за 1 т, на таварныя бензіны - з $41,2 да $45,6 за 1 т.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-spevak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20181031/1540969918-byudzhet-prazhytachnaga-minimumu-z-1-listapada-pavyshaecca-da-br21421
[4] http://zviazda.by/be/news/20181023/1540308670-lukashenka-padpisau-ukaz-ab-pavyshenni-z-1-listapada-pracounyh-pensiy
[5] http://zviazda.by/be/news/20181031/1541004743-syonnya-pavyshayucca-pensii-bpm-i-minimalnyya-spazhyveckiya-byudzhety
[6] http://zviazda.by/be/news/20181031/1540987565-nekatoryya-vidy-cygaret-darazheyuc-u-belarusi-z-1-listapada
[7] https://www.rbc.ua/rus/news/wizz-air-1-noyabrya-umenshit-gabarity-besplatnoy-1539173125.html
[8] http://zviazda.by/be/news/20181023/1540296001-plata-za-autastayanki-u-minsku-z-1-listapada-uzrasce
[9] http://zviazda.by/be/news/20181031/1540982607-u-stalicy-adnaulyaecca-tramvayny-ruh-u-napramku-chygunachnaga-vakzala
[10] http://zviazda.by/be/news/20181026/1540551229-belarus-z-1-listapada-pavyshae-ekspartnyya-poshliny-na-naftu-i
[11] https://zviazda.by/be/tags/shto-zmenicca