Студэнты першага курса факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны патрыётаў, усклалі кветкі да помніка «Сляды» (скульптар А. Анікейчык) у цэнтральным Аляксандраўскім скверы каля Купалаўскага тэатра.
26 кастрычніка 1941 года ў акупаваным Мінску ўпершыню з'явіліся шыбеніцы для мірных грамадзян. Гітлераўцы падрыхтавалі адразу некалькі месцаў для смяротных экзекуцый, сагналі туды вялікую колькасць мінчан дзеля застрашвання. Немцы задумалі ў самым пачатку, у зародку падавіць усялякае супраціўленне. (Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць у нарысе «Мінск здрыгануўся ад жаху: 26 кастрычніка 1941 года», змешчаным у кнізе дацэнта кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі БДУ, колішняй супрацоўніцы газеты «Звязда» Таццяны Падаляк «Вайна — самы страшны грэх: маральна-публіцыстычны дослед».)
Гэта было першае публічнае смяротнае пакаранне ў горадзе. Потым у акупаваным Мінску, як і па ўсёй Беларусі, шыбеніцы для патрыётаў сталі з'яўляцца рэгулярна. Але нягледзячы на акупацыю, канцлагеры, гвалт, «вогненныя вёскі», беларускі народ не стаў на калені.
Дар'я ТРАВУЛЬКА, Юлія ЯНОВІЧ (фота), студэнткі І курса факультэта журналістыкі БДУ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[5] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[6] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[7] https://zviazda.by/be/tags/bdu