Кожны хлопчык марыць аб сваім коніку. А кожная дзяўчынка — аб казачным аднарогу! У гэтым упэўнена мінскі майстар Эвеліна МЯЦ.
— Аднойчы ішла і ўбачыла, як дзяўчынка скача на палцы, упрыгожанай стужкамі. І адразу ўспомніла, як у дзяцінстве мне вельмі-вельмі хацелася коніка... І я вырашыла выканаць мару — пашыла яго, толькі ўжо не для сябе, а для дачушкі Аленкі. З гэтага і пачалася гісторыя іга-гашак! І вось ужо на працягу больш як двух гадоў дзяўчаткі і хлопчыкі з Беларусі, Расіі, Амерыкі, Германіі і Аўстраліі катаюцца на маіх цацках.
Эвеліна робіць іх двух памераў: для дзетак да трох гадоў, такія конікі меншыя, і вялікіх. Аднойчы іга-гашку заказалі на дзень нараджэння нават дарослай дзяўчыне — каб здзівіць.
— Самае складанае ў маёй рабоце — гэта ювелірная праца з вочкамі, вейкамі. А яшчэ — давесці да ідэальнай роўнасці палку — каб маленькія ручкі не параніліся.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0