Беларусь гатова да пашырэння сумесных з Сербіяй праектаў у эканоміцы, культуры і спорце. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сербіі Анай Брнабіч, якая ўдзельнічала ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае БЕЛТА [3].
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўважліва сочаць за тым, што адбываецца ў Сербіі, і перажываюць за праблемы гэтай краіны, радуюцца, калі ўсё ідзе добра.
Прэм'ер-міністр Сербіі падчас двухбаковай сустрэчы перадала Прэзідэнту запрашэнне яго сербскага калегі наведаць Бялград.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/serbiya