Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [4] або 3bеlаrus.bу [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
грэ́бля — насыпная дарога цераз балота;
ло́кшына — страва ў выглядзе тонкіх палосак цеста;
пры́кры — непрыемны, брыдкі;
бо́рзды — хуткі, жвавы;
панто́флі — дамашнія туфлі без заднікаў;
брук — укладзеная каменем частка вуліцы;
на славу — 1) вельмі добра; 2) вельмі добры, цудоўны (беларусы яшчэ скажуць: будзь здароў, дзякуй богу, люба-дорага; рускія: на пять с плюсом, пальчики оближешь);
без галавы — пра чалавека неразумнага, недалёкага, тупаватага ці няўважлівага (беларускія сінонімы: без клёпкі ў галаве, куст альховы; рускія адпаведнікі: без царя
в голове, голова садовая).
Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://3belarus.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0