Максім Ермаловіч, міністр фінансаў:
«Так званы дарожны падатак не будзе з'яўляцца падатковым плацяжом, гэта будзе плата за допуск да дарожнага руху, і ён не будзе прывязаны да тэхагляду. Гэта зусім выключае прымяненне якіх-небудзь штрафаў да плацельшчыка за нявыплату збору, але адказнасць і санкцыі за нявыплату гэтага плацяжу прадугледжаныя. Прадугледжваецца выплата збору на перыяд пачынаючы з аднаго месяца. Грамадзянін выплачвае гэты плацеж праз сістэму АРІП у бюджэт і пасля гэтага атрымлівае права эксплуатаваць транспартны сродак, гэта значыць карыстацца дарожнай інфраструктурай. Памер збору будзе разлічвацца аўтаматычна самой сістэмай на падставе даных аб транспартным сродку. І будзе ажыццяўляцца кантроль, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм фотафіксацыі і відэаназірання».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert