Свята "Дзень каваля" арганізуюць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 11 лістапада, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на ўстанову.
Мерапрыемства прымеркавана да дня памяці святых Космы і Даміяна, які адзначаецца 14 лістапада, якія лічацца нябеснымі заступнікамі майстроў кавальскай справы.
Тых, хто прыйшоў на свята, чакаюць канцэртная праграма, майстар-класы, квэст, традыцыйныя народныя танцы і гульні, кірмаш. Жадаючыя змогуць паспрабаваць сябе ў ролі каваля і даведаюцца шмат новага аб гэтым старадаўнім рамястве. Будуць арганізаваны лагера рыцараў і рамеснікаў, фотазона.
"Дзень каваля" пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён, в. Азярцо) 11 лістапада з 13:00 да 18:00.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/muzey-narodnoy-arhitekturyi-i-byita-priglashaet-na-dzen-kavalya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kaval
[3] https://zviazda.by/be/tags/kavalskaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/ramyastvo
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[6] https://zviazda.by/be/tags/maystry