Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лістападзе правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада, піша БЕЛТА [1].
На 16 лістапада запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў Кармянскім райвыканкаме, міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага - у Бешанковіцкім райвыканкаме, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі - у Быхаўскім райвыканкаме.
У Гродзенскім райвыканкаме 22 лістапада адбудзецца прыём грамадзян міністрам абароны Андрэем Раўковым. У Дзяржынскім райвыканкаме 23 лістапада грамадзян прыме міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27 лістапада правядзе прыём грамадзян у Асіповіцкім райвыканкаме.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ministry-v-nojabre-provedut-vyezdnye-priemy-grazhdan-324717-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyyazny-pryyom-gramadzyanzh
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryyom-gramadzyan