Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10-12 лістапада наведае з рабочым візітам Францыю, паведамілі БЕЛТА [1]ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Старшыня Савета Рэспублікі 11 лістапада ў Парыжы прыме ўдзел у асноўных ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, - мемарыяльнай цырымоніі каля Трыўмфальнай аркі, а таксама Парыжскім форуме міру. Да ўдзелу ў ім запрошаны кіраўнікі дзяржаў, урадаў, парламентаў, міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Форум накіраваны на ўмацаванне міру за кошт больш эфектыўнага глабальнага рэгулявання і садзейнічання зніжэння міжнароднай напружанасці.
У ходзе візіту адбудзецца сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.
Міхаіл Мясніковіч таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/pershaya-susvetnaya-vayna