У Баранавічах дворнік знайшоў слоік з ртуццю, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік гарадскога аддзела ўнутраных спраў Анастасія Гурская.
Днём 7 лістапада 61-гадовы работнік ЖКГ прыбіраў ўчастак на адной з вуліц горада. Каля смеццевага кантэйнера ён наткнуўся на шкляны слоік аб'ёмам 400 мл з падазронай вадкасцю. Аб знаходцы мужчына паведаміў у МНС. Спецыялісты ўстанавілі, што ў слоіку знаходзіцца 370 г ртуці. Правёўшы неабходныя даследаванні, яны вызначылі, што забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося.
Супрацоўнікі Баранавіцкага ГАУС праводзяць праверку. Высвятляецца, хто мог выкінуць ёмістасць з небяспечным металам на вуліцу.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/rtuc