СЗАТ "БелДжы" плануе у 2019 годзе вырабіць 25 тыс. аўтамабіляў, паведаміў сёння журналістам выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства Генадзь Свідзерскі, перадае БЕЛТА [1].
"На падставе аналізу рынку мы склалі бізнес-план. Ён яшчэ канчаткова не зацверджаны, але мы перад сабой ставім задачу ў наступным годзе выйсці на вытворчасць 25 тыс. аўтамабіляў. Прапануем два віды красовераў і седан, усе тры мадэлі выпрабаваныя і прэзентаваныя. Акрамя таго, завяршылі выпрабаванні новай мадыфікацыі красовеар - турбіраванай, якая, спадзяемся, будзе запатрабаваная на рынку Беларусі і Расіі. У Беларусі плануем прадаць 7 тыс. машын, астатняе - на экспарт. Асноўныя пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў Расію. Спадзяемся, што ў наступным год пачнем працаваць з іншымі найбліжэйшымі краінамі. Праведзены перамовы з Малдовай, Украінай, Літвой, плануем перамовы з Польшчай", - сказаў Генадзь Свідзерскі.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/beldzhy-0