Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе аб незаконным абароце альфа-PVP ў дачыненні да вадзіцеля таксі Uber, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Мінгарсуда.
Фігуранту прызначана пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Кіроўца таксі абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1, 3 арт.328 КК. Ён незаконна без мэты збыту набыў не менш за 1,1 г парашкападобнага рэчыва, які змяшчае альфа-PVP, частку ўжыў, а астатнюю - працягнуў захоўваць па месцы жыхарства. Пазней яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія канфіскавалі рэчыва разам з 7 шпрыцамі. Акрамя таго, мужчына набыў не менш за 0,1 г альфа-PVP з мэтай збыту. Знаходзячыся ў стане, выклiканым ужываннем псіхатропу, незаконна збыў яго кліенту. Дзеянні спажыўца кваліфікаваныя па ч.1 арт. 328 КК. Ён атрымаў 3 гады 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.
Абодва фігуранты раней неаднаразова судзімыя.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki