Гэты праект тэлеканал АНТ ананасаваў больш як паўгода таму, але толькі ў лістападзе ён даспеў да эфіру. Ужо на гэтым тыдні кіраўнік канала Марат Маркаў прадставіў прэм'еру — аўтарскую праграму ў фармаце вялікіх інтэрв'ю: топ-персоны ў розных сферах, у тым ліку ключавыя фігуры беларускай і замежнай палітыкі, злабадзённыя тэмы, незвычайныя дэкарацыі і ўласная адказнасць за якасць і праўдзівасць той інфармацыі, якую атрымаюць гледачы.
«Калі людзі будуць гаварыць толькі тое, што сапраўды ведаюць, на зямлі стане надзіва ціха. Гэты пасыл і стаў ідэалагічным базісам майго новага праекта «Маркаў. Нічога асабістага», — сцісла пераказвае аўтар і вядучы змест праграмы. На канале дадаюць, што выходзіць яна будзе не толькі строга па чацвяргах, а ў залежнасці ад інфармацыйнай насычанасці тыдня, магчыма, і пазапланава.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/ant