Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алег Краўчанка па выніках пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Працягнуць пазітыўныя тэндэнцыі ва ўзаемадзеянні дзвюх краін плануюць за кошт распрацоўкі новых кірункаў. Такім з'яўляецца будаўніцтва. Сумесная кампанія «Белмастбуд» створана ў ліпені гэтага года згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве «Белбудцэнтра» і Венгерскай будаўнічай канфедэрацыі. Новае прадпрыемства плануе выходзіць на рынак жыллёвага і прамысловага будаўніцтва ў Венгрыі.
Сур'ёзным прарывам, па словах Алега Краўчанкі, з'яўляецца завяршэнне работы над міжурадавым пагадненнем аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемаабароне інвестыцый.
— Заключэнне дадзенага пагаднення паслужыць дадатковым стымулам для пачатку рэалізацыі сумесных праектаў на тэрыторыях нашых дзяржаў, — акцэнтаваў увагу намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Па традыцыі, сумесна з пасяджэннем камісіі адбыўся беларуска-венгерскі бізнес-форум. Арганізатарамі выступілі гандлёва-прамысловыя палаты краін. Удзел у мерапрыемстве ўзялі 50 кампаній з абодвух бакоў.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vengryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0