Полацкі музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я актыўна супрацоўнічае з Нацыянальным цэнтрам культур і рамёстваў старажытнага горада і рэгулярна праводзіць майстар-класы з найлепшымі майстрамі Полаччыны. На гэтым здымку кіраўнік народнага клуба аматараў шыцця з абрэзкаў «Рошва» Ніна ЯРМУХ (справа) перадае сакрэты майстэрства загадчыцы музея Аксане КОЗЕЛ і вядучаму навуковаму супрацоўніку Наталлі ШЫПІЛЕ. Майстар-клас праходзіць у экспазіцыйнай зале музея ў атачэнні ўзораў ручнога ткацтва і традыцыйных паясоў.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya