50-гадовы жыхар Мазыра прыехаў у госці да сваякоў у вёску Новае Палессе Лельчыцкага раёна. Раніцай 31 кастрычніка ён адправіўся ў лес па журавіны і не вярнуўся дадому. Пры гэтым звязацца з мазыранінам было немагчыма, таму што ён не ўзяў з сабой мабільны тэлефон. 1 лістапада сваякі звярнуліся ў міліцыю.
Як паведамляе [1] прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчыну неадкладна пачалі шукаць, аднак на наступны дзень ён вярнуўся сам. Распавёў, што ў лесе начаваў пад дрэвамі, харчаваўся падножным кормам. Блукаў ўвесь гэты час па лясным масіве, выпадкова знайшоў знаёмыя месцы і змог вярнуцца ў вёску.
Пры гэтым напярэдадні знікнення ён таксама хадзіў у лес за ягадамі, заблукаў, але здолеў выйсці ў вёску тым жа вечарам. Таму сваякі ўпарта адгаворвалі яго ад чарговага паходу
Спасылкі
[1] http://www.uvd.gomel.by/news_more/news10477.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/blukanne-lyudzey
[3] https://zviazda.by/be/tags/zablukac
[4] https://zviazda.by/be/tags/les