Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”, 10 і 11 лістапада будзе часова закрыты тралейбусны рух.
Рух тралейбусаў маршрута № 31 арганізуецца па вуліцы Прытыцкага, праспекту Пушкіна, вуліцах Панамарэнкі, Гурскага і далей па маршруту ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў маршрутаў №№ 28, 50С будзе ажыццяўляцца па адной палове праезнай часткі ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў на часова ўладкаваных пляцоўках.
Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы або адзіныя праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак) у складзе якіх адзін з відаў транспарту тралейбус, даецца права на праезд без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№ 28, 50С на участках ад вуліцы Прытыцкага да вуліц Гурскага і Панамарэнкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ruh
[2] https://zviazda.by/be/tags/daroga
[3] https://zviazda.by/be/tags/traleybus
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans-2