Беларусы ў студзені-кастрычніку прадалі валюты больш, чым купілі, піша БЕЛТА [1] са спасылкай на Нацыянальны банк.
За дзесяць месяцаў насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на $7,656 млрд у эквіваленце, купіла $6,53 млрд. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $1,126 млрд.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-кастрычніку прадалі замежнай валюты на $16,445 млрд у эквіваленце, купілі $16,995 млрд.
Нерэзідэнты Беларусі за дзесяць месяцаў прадалі валюты на $488,9 млн у эквіваленце, набылі - $104,9 млн.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belorusy-v-janvare-oktjabre-prodali-valjuty-bolshe-chem-kupili-324874-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/valyuta