Значная частка горада Парадайс на поўначы Каліфорніі згарэла ў выніку ляснога пажару, які перакінуўся на гарадскія пабудовы, піша meduza.io [1].
Агнём, які з-за сухога надвор'я і моцнага ветру імкліва распаўсюдзіўся па горадзе, знішчаныя не менш за дзве тысячы дамоў, заявілі ў мясцовай службе пажарнай аховы.
У горадзе, які налічвае 27 тысяч жыхароў, абвешчана ўсеагульная тэрміновая эвакуацыя.
У выніку пажару ёсць пацярпелыя сярод мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў пажарнай службы. СМІ таксама паведамлялі аб загінулых, аднак афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2018/11/09/v-kalifornii-lesnoy-pozhar-unichtozhil-gorod-paradays
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/kaliforniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-pazhary