Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2018 года па параўнанні з вераснем склаў 100,5%, са снежнем 2017 году - 104,2%, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку 2018 года па параўнанні з вераснем склаў 100,5%, са снежнем 2017 года - 104,1%.
Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1% у параўнанні з вераснем 2018 года і на 4,4% у параўнанні з кастрычнікам 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3% у параўнанні з вераснем 2018 года і на 3,2% у параўнанні з кастрычнікам папярэдняга года. Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў кастрычніку склаў 99,7% да верасня 2018 года і 108,3% да кастрычніка 2017 года.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya