"Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" нарыхтаваў 38 тысяч тон пясчана-саляных сумесяў і 7,4 тысяч тон галіту маркі А для барацьбы з зімовай слізкасцю - 70% і 100% ад патрэбы, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Алег Лукашэнка, перадае БЕЛТА [1].
Запасы плануецца папаўняць па меры выдаткоўвання. На прыпынках грамадскага транспарту, стромкіх уздымах, небяспечных участках устаноўлены спецыяльныя ёмістасці з процігалалёднымі рэагентамі. Пры надыходзе ўстойлівых адмоўных тэмператур таксама з'явяцца снегазатрымліваючыя агароджы.
Аўтапарк прадпрыемства для уборкі вуліц у зімовы перыяд налічвае 750 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Для часовага складавання снегу вызначаны 10 пляцовак. Таксама будзе працаваць снегаплавільны пункт, размешчаны па вул. Машынабудаўнікоў у мікрараёне Чыжоўка.
Па словах Алега Лукашэнкі, з пачатку года адрамантавана каля 387 тыс. м² вулічна-дарожнай сеткі, крытычная ямачнасць ліквідаваная на участках плошчай 120 тыс. м², абноўленыя 117,7 тыс. м² тратуараў, заменена 17,7 км бартавога каменя. Праводзіліся рамонт калодзежаў дажджавой каналізацыі, транспартных і пешаходных загарод, заліванне расколін.
Цалкам заменена пакрыццё на 49 участках плошчай 485,4 тыс. м². У зімовы час для ліквідацыі крытычных дэфектаў плануецца выкарыстоўваць халодныя арганамінеральныя сумесі, што вырабляюцца на мінскім заводзе "Макрадор".
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/dorozhniki-minska-zagotovili-k-zime-38-tys-t-pesko-soljanyh-smesej-325124-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/darozhniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk