Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрыманы 44-гадовы жыхар сталіцы, які цягам некалькіх дзён здзейсніў крадзеж 24 туй з праспекта Пераможцаў. Агульная сума шкоды склала каля 840 рублёў.
Міліцыянеры ўстанавілі, што пасля таго, як мужчына здзейсніў крадзеж туй, ён прадаў іх на адным з рынкаў сталіцы.
Заведзена крымінальная справа. Фігуранту пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін, паведамілі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска.
Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне аналагічнай дзеі. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tuya
[2] https://zviazda.by/be/tags/centralny-rayon