Беспілотнікі будуць дастаўляць паштовыя адпраўленні ў Беларусі. Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі ў эфіры СТБ.
"Наша мэта - стварыць камфортныя ўмовы для аператараў беспілотных сістэм для іх масавага прымянення. Мы зараз запусцілі пілотны праект сумесна з РУП «Белпошта», які прадугледжвае дастаўку беспілотнікамі паштовых адпраўленняў. На гэтым праекце мы хочам абкатаць многія ідэі і тэхналогіі", - сказаў Сікорскі.
Дырэктар Дэпартамента падкрэсліў, што за дадзенымі тэхналогіямі будучыня, і чым раней у нашай краіне будуць знятыя ўсе бар'еры для развіцця беспілотнікаў, тым больш канкрэтных пераваг будзе атрымана.
Пры гэтым адзначаецца, што кантроль за выкарыстаннем дронаў маюць намер узмацняць.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] http://sb.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/drony
[3] https://zviazda.by/be/tags/bespilotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/poshta