У Лос-Анджэлесе памёр стваральнік коміксаў Стэн Лі. Яму было 95 гадоў, піша meduza.io [1].
Як удакладняе TMZ, на працягу апошніх некалькіх гадоў Лі цяжка хварэў - у прыватнасці, ён перанёс пнеўманію і адчуваў сур'ёзныя цяжкасці са зрокам.
Стэн Лі быў адным з асноўных стваральнікаў персанажаў сусвету Marvel. У супрацоўніцтве з некалькімі мастакамі ён прыдумаў Чалавека-павука, Жалезнага чалавека, Тора, Людзей Ікс, Фантастычную чацвёрку.
Стэн Лі таксама быў прадзюсарам і акцёрам. Ён сыграў эпізадычныя ролі ў многіх фільмах пра супергерояў Marvel.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2018/11/12/umer-sozdatel-komiksov-marvel-sten-li
[2] https://zviazda.by/be/tags/komiksy
[3] https://zviazda.by/be/tags/marvel
[4] https://zviazda.by/be/tags/supergeroi
[5] https://zviazda.by/be/tags/marvel-studios