Беларуска-балгарскі бізнес-форум пройдзе ў Сафіі 20 лістапада, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі, піша БЕЛТА [1].
У праграме візіту дэлегацыі Беларусі - дзелавыя перамовы з патэнцыяльнымі партнёрамі на пляцоўцы форуму, наведванне балгарскіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Бізнес-форум адбудзецца ў ходзе чарговага пасяджэння беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Балгарыі. Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС выступае арганізатарам форуму. Арганізатар з балгарскага боку - Выканаўчае агенцтва па падтрымцы малых і сярэдніх прадпрыемстваў пры Міністэрстве эканомікі.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС, паміж Беларуссю і Балгарыяй у апошні час актыўна развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Назіраецца паступальны рост прамых балгарскіх інвестыцый у Беларусь ($0,3 млн у 2009 годзе, $15,4 млн у 2016 годзе, $17,3 млн у 2017-м). Па стане на 1 студзеня 2018 года ў краіне дзейнічалі 89 прадпрыемстваў з балгарскім капіталам.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belorussko-bolgarskij-biznes-forum-projdet-v-sofii-20-nojabrja-325249-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/balgaryya