Юных робататэхнікаў запрашаюць паспрабаваць свае сілы ў абласным конкурсе па робататэхніцы "Дарога ў будучыню", рэгістрацыя ўдзельнікаў [1] будзе доўжыцца да 20 лістапада, гаворыцца на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі [2].
У катэгорыі "Робататэхніка" вучні 1-4-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць змагацца ў стварэнні мадэлі па інструкцыі і канструяванні мадэлі па малюнку з наступным праграмаваннем дзеянняў. У "Міні-сумо" свае сілы прадэманструюць навучэнцы 2-10-х класаў - перад хлопцамі будзе пастаўлена задача выпхнуць за межы рынга робата суперніка. Кірунак "Траекторыя" (для дзяцей і падлеткаў з 4-11-х класаў) мяркуе праезд робата па складаных маршрутах за найбольш кароткі час без памылак.
Конкурс адбудзецца 7 снежня на базе факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пераможцы ў кожным кірунку будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступеняў.
Спасылкі
[1] http://adm.moiro.by/fut_way/
[2] https://moiro.by/%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F/%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%82%D0%B0-%D1%81-%D0%B4%D0%B5%D1%82%D1%8C%D0%BC%D0%B8-%D0%B8-%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%89%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%8F/%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%D1%8B-%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%B8-%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BD%D1%86%D0%B8%D0%B8/%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%B2-%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%83%D1%89%D0%B5%D0%B5
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/robatatehnika
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/robat