Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 14 лістапада, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Месцамі ападкі будуць моцныя, слабы галалёд. Па ўсходзе ў некаторых раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, уначы і раніцай парывы дасягнуць 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, па захадзе - 3-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад мінус 2 па ўсходзе да плюс 9 градусаў па захадзе.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya
[3] https://zviazda.by/be/tags/mokry-sneg