Урачыстая цырымонія закрыцця футбольнага сезона ў Беларусі адбудзецца 4 снежня ў сталічнай канцэртнай зале Prime Hall, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе АБФФ.
У час цырымоніі будуць названы пераможцы сезона ў індывідуальных і камандных намінацыях. Прызы атрымаюць мацнейшыя ігракі па пляжным футболе і міні-футболе.
Як адзначылі ў федэрацыі, упершыню ў гісторыі напярэдадні галоўнай цырымоніі года адбудзецца ўзнагароджанне лепшых юных футбалістаў краіны ў сямі намінацыях.
Галоўнай падзеяй футбольнага сезона ў Беларусі стаў чарговы чэмпіёнскі тытул барысаўскага БАТЭ. У бліжэйшыя дні стане вядома, наколькі паспяхова завершыць сезон нацыянальная зборная, якая правядзе два заключныя матчы ў Лізе нацый: 15 лістапада з Люксембургам і 17 лістапада з Сан-Марына.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/abff