Студэнт другога курса адной з ВНУ Мінска падазраецца ў забойстве 21-гадовага хлопца, інфармуе Следчы камітэт у Telegram [1].
Паводле дадзеных следчых, увечары ў панядзелак, 12 лістапада, 18-гадовы хлопец, будучы п'яным, у ходзе канфлікту некалькі разоў наўмысна нанёс удары 21-гадоваму мінчаніну. Пацярпелы ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.
Заводскім райаддзелам СК у дачыненні да студэнта заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) КК РБ. Падазраваны затрыманы. Меркаваная прылада забойства канфіскавана. Прызначаны шэраг экспертыз.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva