Пра пажар у кватэры па вуліцы 60 гадоў СССР чавускім ратавальнікам паведамілі суседзі.
Калі на месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, у калідоры жылля гарэў матрац, назіралася шчыльнае задымленне. У спальні быў знойдзены муж гаспадыні, які сядзеў на падлозе, яго вывелі на свежае паветра. Мужчына не пацярпеў. Таксама на падлозе, але на кухні, быў знойдзены без прытомнасці госць гаспадароў, яго шпіталізавалі ў бальніцу з атручэннем. Трэцяй удзельніцай здарэння была гаспадыня кватэры. Жанчына атрымала апёкі, але да прыбыцця ратавальнікаў пайшла ў дом сваёй маці. Ужо адтуль яе з апёкамі другой-трэцяй ступені забрала хуткая медыцынская дапамога. Як мяркуецца, прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць пры курэнні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni