Беларускі Дзед Мароз узначаліў топ-10 Дзядоў Марозаў краін СНД і Грузіі. Рэйтынг прадставіла аналітычнае агенцтва "ТурСтат" [1].
У першую дзясятку папулярных у турыстаў казачных герояў ўваходзяць Аяз Ата ў Казахстане, Шахта Баба ў Азербайджане, Каханд Папа ў Арменіі, Карбабо ва Узбэкістане, Мош Крэчун у Малдове, Аяз Ата ў Кыргызстане, Бабоі Барфі ў Таджыкістане, Аяз Баба ў Туркменістане і Тоўліс Папа ў Грузіі.
Рэйтынг складзены па выніках аналізу наведванняў турыстамі рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.
Аналітычнае агенцтва таксама нагадвае, што Марозы з дзяржаў СНД сустрэнуцца 18 лістапада ў расійскім горадзе Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці, дзе запаляць агні на першай навагодняй ёлцы ў Расіі.
Спасылкі
[1] http://turstat.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzed-maroz
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-reytyngi