Па факце ДТЗ са смяротным канцом на цэнтральнай вуліцы ў Гомелі распачата крымінальная справа. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі [1].
Аварыя адбылася 11 лістапада ў 21.45. 20-гадовы кіроўца, рухаючыся на Renault па вуліцы Савецкай у раёне прыпынку "Рэмбыттэхніка", не справіўся з кіраваннем, выехаў праз бардзюр на абочыну, урэзаўся ў апору лініі электраперадачы. Ад удару аўтамабіль выкінула на праезную частку, дзе ён перакуліўся.
У выніку аварыі кіроўца, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр на месцы ДТЗ, 18-гадовы пасажыр атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.
Следства высвятляе ўсе абставіны ДТЗ, прызначаны экспертызы.
Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якія сталі відавочцамі ДТЗ, а таксама да тых, хто валодае запісамі відэарэгістратара з месца здарэння з просьбай звярнуцца ва УСК па Гомельскай вобласці па тэлефонах: (8029) 345-29-37, 69-31-23.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamabil