Два чалавекі шпіталізаваны пасля ДТЗ з удзелам маршруткі ў Смаргонскім раёне, паведамілі БЕЛТА [1] ў галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя, па папярэдняй інфармацыі, адбылася сёння каля 6.00 непадалёк ад вёскі Солы. Рэйсавы мікрааўтобус апынуўся ў кювеце.
"У бальніцу былі дастаўлены пяць чалавек. Пасля агляду трое адпушчаныя. Двое мужчын шпіталізаваны", - распавялі ў галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама.
Ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі падрабязнасці аварыі. Мікрааўтобус "Мэрсэдэс" рухаўся па маршруце Смаргонь-Гродна. Быў моцны дождж. У нейкі момант вадзіцель страціў кіраванне. Машына з'ехала ў левы кювет і легла на бок.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/marshrutka-pod-smorgonjju-popala-v-avariju-est-postradavshie-325408-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/smargon
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/autobusnyya-marshruty
[6] https://zviazda.by/be/tags/marshrutka