Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў чатырохмільённага пасажыра. Гэта здарылася раней, чым у мінулым годзе.
Чатырохмільённы пасажыр з пачатку года ў аэрапорце быў абслужаны ў панядзелак 12 лістапада. Ім стаў пасажыр рэйса Мінск - Прага авіякампаніі "Белавія". Пра гэта паведамляе сайт [1] Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
У мінулым годзе чатырохмільённага пасажыра сустракалі 19 снежня. Тады такога ліку пасажыраў грамадзянская авіяцыя Беларусі дасягнула ўпершыню.
Спасылкі
[1] http://airport.by/news/1576
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyr