Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам VI Форуму Усерасійскай праграмы "Святасць мацярынства". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, піша БЕЛТА [1].
"За час свайго існавання гэта мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для дыялогу паміж палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і прадстаўнікамі дзяржаўных арганізацый па актуальных пытаннях аховы сям'і. Паколькі менавіта ў сям'і фарміруюцца асновы духоўных каштоўнасцей і традыцый народа", - гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі пытанням аховы мацярынства і дзяцінства ўдзяляецца прыярытэтная ўвага. Краіна ўваходзіць у лік дзяржаў з найбольш нізкімі паказчыкамі мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, дасягнуты сур'ёзныя поспехі ў галіне рэпрадуктыўнага здароўя.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што форум будзе садзейнічаць абмену вопытам, выпрацоўцы цікавых ідэй і новых ініцыятыў па ўмацаванні інстытута сям'і, паслужыць больш цеснаму супрацоўніцтву міжнароднай супольнасці ў імя шчасця і здароўя нашых дзяцей, на карысць будучых пакаленняў. Прэзідэнт пажадаў арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства плённай працы і незабыўных уражанняў ад знаходжання ў гасціннай беларускай сталіцы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-napravil-privetstvie-uchastnikam-vi-foruma-vserossijskoj-programmy-svjatost-materinstva-325444-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/svyatasc-macyarynstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/macyarynstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka