На бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць па ўсёй краіне дажджы, мокры снег, ноччу паніжэнне тэмпературы паветра да мінусавых паказчыкаў, у сувязі з чым на дарогах магчымае ўтварэнне галалёдзіцы.
Падраздзяленнямі Дзяржаўтаінспекцыі арганізаваны маніторынг дарожнай абстаноўкі, паведамілі ва УДАІ МУС. У выпадку неабходнасці будзе аказвацца садзейнічанне дарожным і камунальным арганізацыям у аператыўнай ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор’я. Нарады ДПС забяспечваюць бяспечныя ўмовы руху, кантралююць захаванне ППД, аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху.
ДАІ рэкамендуе загадзя паклапаціцца пра падрыхтоўку свайго аўтамабіля да эксплуатацыі ў зімовы перыяд.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/zimovae-nadvore