Як адзначылі ў Белгідрамеце, на гэтым тыдні галоўнай пагоднай падзеяй ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі стала стварэнне снежнага покрыва. На раніцу 15 лістапада вышыня снегу па ўсходняй палове краіны складала ад 1 да 11 см, месцамі дасягала 15-18 см, а ў раёне метэастанцыі Лепель і зусім 21 см.
У пятніцу, 16 лістапада, і ў суботу, 17 лістапада, Беларусь апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай паветранай масе, які выпаў снег хутка не растане, адзначаюць сіноптыкі.
У пятніцу тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях - да мінус 9, у заходніх раёнах - плюс 1-3 градусы. Днём будзе ад мінус 1 да 5 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maroznae-nadvore