Пяць беларускіх валейбалістак уваходзяць у лік 20 найлепшых снайпераў расійскай суперлігі, паведамляе БЕЛТА [1].
Пасля стартавага тура, у якім "Мінчанка" ўступіла ў гасцях маскоўскаму "Дынама" - 2:3, два ігракі беларускага клуба трапілі ў спіс самых рэзультатыўных ігракоў. На 13-й пазіцыі размясцілася 18-гадовая Ганна Грышкевіч (18 ачкоў), на 20-м месцы - блакіруючая Ганна Каліноўская - 13. Нападаючая екацярынбургскай "Уралачкі", выхаванка мінскай школы валейбола Настасся Гарэлік з 25 баламі размясцілася на чацвёртай пазіцыі найлепшых снайпераў, яе партнёрка па "Уралачцы" Ганна Клімец з Баранавіч мае ў актыве 15 ачкоў. Шостае месца ў рэйтынгу займае брастаўчанка Вера Касцючык - 23 балы. Узначальвае спіс самых рэзультатыўных ігракоў суперлігі Наталля Ганчарова ("Дынама", Масква) - 33 ачкі.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/valeybol