Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-верасні склалі 107,8% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,4%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5%.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/groshy