Футбалісты зборнай Беларусі выйгралі ў гасцях у Люксембурга ў Лізе нацый з лікам 2:0, паведамляе БЕЛТА [1].
Галявым дублем вызначыўся паўабаронца Станіслаў Драгун.
У час першага тайма падапечныя Ігара Крывушэнкі мелі перавагу і часта пагражалі варотам гаспадароў поля. Шанц забіць быў у Аляксандра Глеба і Паўла Савіцкага, аднак на 37-й хвіліне з межаў штрафной дакладна прабіў Станіслаў Драгун.
Пасля перапынку беларускі паўабаронца вызначыўся другі раз. Пасля навесу са штрафнога ўдару Станіслаў Драгун першым апынуўся каля мяча і нанёс удар пад перакладзіну варот - 2:0.
У матчы групы 2 лігі D футбалісты Малдовы з мінімальным лікам 1:0 абыгралі Сан-Марына - 1:0.
Турнірнае становішча пасля пяці тураў: Беларусь - 11 балаў (5 матчаў), Люксембург - 9 (5), Малдова - 8 (5), Сан-Марына - 0 (5).
У апошні гульнявы дзень 18 лістапада зборная Беларусі згуляе ў Сан-Марына, а Малдова прыме ў Кішынёве каманду Люксембурга. Барацьбу за адзіную пуцёўку на Еўра-2020 прадоўжаць толькі пераможцы чатырох квартэтаў лігі D.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/futbolisty-sbornoj-belarusi-pobedili-ljuksemburg-v-lige-natsij-325738-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzhchynskaya-zbornaya-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/liga-nacyy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol