Танк па эскізах італьянскага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы стварылі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе кінастудыі.
На "Беларусьфільме" фарміруюцца экспазіцыйныя зоны. Ужо ў пачатку наступнага года іх змогуць паказаць першым гасцям. Генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што на студыі рэгулярна арганізуюць экскурсіі для жадаючых. "У далейшым экспазіцыйныя зоны будуць пашырацца і напаўняцца дэкарацыямі, касцюмамі, машынамі, якія ствараюцца для карцін. Яны стануць пляцоўкамі для фотасесій і інтэрактыву. Зойме ў экспазіцыйнай зоне месца і танк па эскізах Леанарда Да Вінчы, які вырабілі на кінастудыі для здымак фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" паводле рамана Людмілы Рублеўскай", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.
Здымачны перыяд у павільёнах пачнецца ў студзені 2019 года. Пасля завяршэння работы над фільмам паводле твора сучаснай беларускай пісьменніцы машына папоўніць экспазіцыю кінастудыі і будзе аб'ектам увагі турыстаў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/tank-pa-eskizah-leanarda-da-vinchy-stvaryli-na-belarusfilme-73702-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tank
[3] https://zviazda.by/be/tags/leanarda-da-vinchy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusfilm