Алгарытм кампенсацыі страт беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расійскай Федэрацыі павінен быць выпрацаваны да 15 снежня. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь-1" [1] паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
"Глабальнае разуменне ў перагаворшчыкаў ёсць у Беларусі і Расіі. Перагаворы ідуць няпроста, - адзначыў Уладзімір Сямашка. - Адна з задач - знайсці спосаб вырашэння гэтай праблемы. Апошні пратакол, які я падпісаў з Козакам будучы прэм'ер-міністрам, абазначыў тэрмін: да 15 снежня знайсці формулу, алгарытм, як мы будзе рухацца, як будзем падатковы манеўр нейтралізаваць і ў Расіі, і Беларусі. Гэта адно з пытанняў, але ва ўрада ў адносінах з Расіяй, таксама як і з іншымі дзяржавамі, ёсць пасольства, якое павінна дапамагаць вырашаць праблемы з пастаўкамі прадуктаў. Ёсць праблемы паставак тэхнікі, гэта таксама трэба знімаць".
Раней паведамлялася, што Беларусь і Расія плануюць прапрацаваць пытанне памеру кампенсацый да канца гэтага года. У Расіі ў рамках завяршэння падатковага манеўру ў нафтавай галіне будуць прадугледжаны ўнутраныя механізмы кампенсацый - бюджэтныя субсідыі нафтавікам. У Беларусі такога механізма цяпер няма. На перагаворах абмяркоўваецца, як уніфікаваць гэтыя падыходы.
Спасылкі
[1] http://tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatkovy-maneur-u-rasii
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-rasiyskae-supracounictva