Амерыканская кампанія SpaceX ажыццявіла запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з катарскім спадарожнікам сувязі Es'hail-2 на борце, паведамляе meduza.io [1].
Ракета была запушчана з касмадрома на мысе Канаверал у Фларыдзе. Пасля таго, як спадарожнік быў выведзены на арбіту, першая ступень ракеты была паспяхова вернутая на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне.
Як адзначае [2] Bloomberg, гэта ўжо 18-й паспяховы запуск кампаніі Ілона Маска у 2018 годзе. Такім чынам, SpaceX паўтарыла свой леташні рэкорд па колькасці запускаў. 19 лістапада кампанія мае намер ажыццявіць чарговы запуск з ваеннай базы Вандэрберг у Каліфорніі.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2018/11/16/spacex-povtorila-proshlogodniy-rekord-po-zapuskam
[2] https://www.bloomberg.com/news/articles/2018-11-15/musk-s-spacex-matches-launch-record-with-18th-mission-this-year
[3] https://zviazda.by/be/tags/spacex