Беларускія футбалісты застаюцца адной з дзвюх каманд у Лізе нацый, якія не прапусцілі галоў у гэтым турніры, паведамляе БЕЛТА [1].
Падапечныя Ігара Крывушэнкі выступаюць у ніжэйшым дывізіёне лігі D і пасля пяці гульняў маюць у сваім актыве 11 балаў, восем забітых і ніводнага прапушчанага мяча.Такім рэзультатам можа пахваліцца толькі каманда Даніі, якая пасля дзвюх гульняў мае баланс забітых і прапушчаных - 2:0. Аднак гэтай зборнай трэба будзе правесці два няпростыя паядынкі: на выездзе з Уэльсам і дома з Ірландыяй.
Лепшым снайперам лігі D з'яўляецца Станіслаў Драгун. Паўабаронца БАТЭ аформіў галявы дубль у праведзеным напярэдадні матчы з Люксембургам і выйшаў на першае месца ў спісе самых забіўных ігракоў.
- Заключны матч Лігі нацый беларускія футбалісты правядуць 18 лістапада. У выпадку перамогі наша зборная выйдзе ў плэй-оф і разам з трыма іншымі пераможцамі лігі D пазмагаецца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Такая ж формула ў лігах А, В і С.
- Адборачны турнір да кантынентальнага форуму будзе складацца з дзесяці груп, па дзве лепшыя каманды выходзяць у фінальную стадыю (20 пуцёвак). Усяго ў Еўра-2020 прымуць удзел 24 зборныя. Фінальная стадыя пройдзе ў 12 гарадах розных краін Старога Свету.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/liga-nacyy