У Маскоўскі РУУС сталіцы звярнуўся ўладальнік крамы будаўнічай тэхнікі з заявай аб тым, што невядомы мужчына выкраў са стэлажа гандлёвага павільёна бензапілу коштам звыш тысячы рублёў.
У канцы працоўнага дня прадавец выявіў, што на адным са стэлажоў, размешчаных каля ўваходу ў краму, няма адной бензапілы. Момант яе крадзяжу зафіксавалі камеры відэаназірання, устаноўленыя ў краме.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобу зламысніка была ўсталяваная. Неўзабаве міліцыянеры затрымалі зламысніка. Аператыўнікам мужчына распавёў, што ў момант крадзяжу знаходзіўся ў моцным алкагольным ап'яненні. На наступны дзень ён збыў выкрадзеную маёмасць на рынку Ждановічы за 200 рублёў. На атрыманыя грошы купіў спіртныя напоі. Мужчына працуе дарожным рабочым і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, паведамілі ў Маскоўскім РУУС г. Мінска. Зараз ён можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni