Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада правядзе перамовы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, які будзе наведваць Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Азербайджанам, абмяняюцца думкамі па актуальнай міжнароднай праблематыцы. Асноўная ўвага на перамовах будзе нададзена гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. Прэзідэнты таксама разгледзяць магчымасці па ўзаемадзеянні ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах", - расказалі ў прэс-службе.
Афіцыйныя перамовы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па выніках чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ilham-alieu