Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель. Такая інфармацыя размешчана на сайце [1] карагандзінскага футбольнага клуба "Шахцёр" (Казахстан).
Футбольны клуб "Шахцёр" стаў апошнім месцам працы Уладзіміра Жураўля. Ён пайшоў з жыцця на 48-м годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы, гаворыцца ў паведамленні на сайце ФК.
Уладзімір Журавель афіцыйна ўзначаліў карагандзінскі "Шахцёр" у студзені 2018 года. Да гэтага ён быў трэнерам брэсцкага "Дынама". Каманда пад яго кіраўніцтвам стала ўладальнікам Кубка Беларусі і фінішавала на 4-й пазіцыі ў нацыянальным чэмпіянаце.
Кар'еру гульца Уладзімір Журавель завяршыў у 2005 годзе. Значную яе частку ён правёў у мінскім "Дынама", якім пасля некаторы час кіраваў. У якасці трэнера ён папрацаваў таксама з футбольнымі клубамі "Тарпеда" (Жодзіна), "Шахцёр" (Салігорск) і "Гомель".
Спасылкі
[1] https://shakhter.kz/main.php?mod=news&lang=rus&newsid=5382
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zhuravel
[3] https://zviazda.by/be/tags/galouny-trener
[4] https://zviazda.by/be/tags/pamyor
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol