Кітайскі вытворца гнуткіх дысплеяў выпусціў першы смартфон з мяккім экранам, які можа складвацца, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Кампаніі Huawei, Sumsung і Apple таксама плануюць пачаць выпуск складаных мабільнікаў. Кампанія Royole прадставіла складаны смартфон FlexPai ў Пекіне. Экран дадзенага мабільніка складае 7,8 цалі, можа складвацца і ператварацца ў планшэтны камп’ютар. Ініцыятар ідэі і дырэктар гэтай кампаніі Лю Цзыхун распавёў, што пры вырабе экрана смартфона FlexPai была выкарыстана тэхналогія гнуткага дысплея “крылы цыкады”, які захоўвае ў сабе больш за 20 млн супердакладных дэталяў. Было праведзена больш за 200 тыс. праверак тэлефона на гнуткасць, расцяжку, удараўстойлівасць. Кошт гэтага смартфона складае звыш 1 тысячы долараў, прылада паступіла ў продаж.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya