Развітанне з беларускім футбольным трэнерам і гульцом Уладзімірам Журавелем адбудзецца 20 лістапада ў канцэртнай зале "Мінск", паведаміў "Прэсбол" [1].
Цырымонія адбудзецца з 11.00 да 14.00. Пахаваны Уладзімір Журавель будзе на Паўночных могілках Мінска.
Вядомы футбольны настаўнік памёр [2] пасля працяглай хваробы на 48-м годзе жыцця. У ходзе трэнерскай кар'еры ён працаваў у жодзінскім "Тарпеда", салігорскім "Шахцёры", "Гомелі", мінскім "Дынама", гульцом якога з'яўляўся доўгія гады, і брэсцкім "Дынама".
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/football/311670
[2] http://zviazda.by/be/news/20181119/1542604718-pamyor-vyadomy-belaruski-futbalist-i-trener-uladzimir-zhuravel
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zhuravel
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrymoniya-razvitannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kancertnaya-zala-minsk