Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваша вялікае Патрыяршае служэнне з'яўляецца прыкладам высокай маралі і бесперастаннага духоўнага ўдасканалення, выклікае глыбокую павагу і ўдзячнасць. Усе свае намаганні вы накіроўваеце на ўмацаванне ўзаемаразумення і згоды ў праваслаўным свеце, зацвярджэнне ў душы чалавека хрысціянскіх каштоўнасцей дабра, міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі даражаць дружалюбнай падрымкай і пастырскім клопатам Патрыярха Кірыла. "Упэўнены, што ваша самаадданая дзейнасць і ў далейшым будзем садзейнічаць умацаванню адзінства народаў нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-patriarha-kirilla-s-dnem-rozhdenija-326160-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/patryyarh-kiryl
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki